Польшча закрые расейскае консульства ў Кракаве
- 12.05.2025, 10:46
Варшава адказвае на расейскую дыверсію.
Польшча адклікае згоду на працу консульства Расеі ў Кракаве. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Ён абгрунтаваў пастанову наяўнасцю довадаў, што расейскія спецслужбы арганізавалі летась дыверсію ў гандлёвым цэнтры ў Варшаве.
Калі менавіта спыніцца праца консульства, пакуль не паведамляецца.
11 траўня ўлады Польшчы афіцыйна абвінавацілі расейскія спецслужбы ў падпале гандлёвага цэнтра Marywilska 44 у Варшаве ў траўні 2024 года.