BE RU EN

ЗША і Кітай дамовіліся знізіць імпартныя мыты

  • 12.05.2025, 11:25

На 90 дзён.

ЗША і Кітай часова знізяць мыты на тавары адзін аднаго, каб зняць напружанасць у гандлёвай вайне і паспрабаваць развязаць супярэчнасці. Пра гэта гаворыцца ў іх супольнай заяве ў панядзелак, апублікаванай пасля праведзеных у выходныя перамоў у Жэневе, паведамляе BBC.

ЗША да 14 траўня знізяць мыты да 30% са 145%, а Кітай – да 10% са 125%. У заяве таксама гаворыцца, што “стораны створаць механізм для працягу абмеркавання эканамічных і гандлёвых стасункаў". "Мы хочам дамагчыся больш збалансаванага гандлю, і я думаю, што абодва бакі адданыя дасягненню гэтай мэты, – заявіў міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт, які ў красавіку назваў няўстойлівай сітуацыю, у якой дзве найбуйнейшыя эканомікі свету ўвялі фактычна забаронныя тарыфы на імпарт адзін аднаго. - Ніводзін з бакоў не хоча разрыву [гандлёвых стасункаў]".

Белы дом ужо ў нядзелю заявіў аб "гандлёвай угодзе”, хоць самі ўдзельнікі перамоў у Жэневе казалі толькі аб “істотным прагрэсе". Пакуль незразумела, што з'яўляецца прымальнай мэтай для абодвух бакоў і колькі часу спатрэбіцца для яе дасягнення.

Апошнія навіны