BE RU EN

Названая прычына пажару на нафтавай вышцы «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася

  • 12.05.2025, 11:48

Вышка гарэла ў РФ.

Пажар на радовішчы ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе РФ, дзе абрынулася вышка кампаніі "Беларуснафта-Сібір", узнік праз узгаранне газапаветранай сумесі, якая ўтварылася пры замене свідра, піша URA.RU са спасылкай на крыніцу ў расейскіх сілавых структурах.

"Папярэдне, прычынай пажару магло стаць узгаранне газапаветранай сумесі, якая ўтварылася пры замене свідра. Дакладная прычына будзе ўстаноўленая пазней, прызначаны эксперт", - распавёў суразмоўца.

Акрамя таго, з боку Следчага камітэта і акруговай пракуратуры праводзяцца праверкі. Паводле факту траўмавання траіх рабочых, якія пацярпелі на пажары, распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны