BE RU EN

«Людзі дзяжураць начамі, прадаюць месцы ў чарзе»

  • 12.05.2025, 11:57

Відавочцы, што адбываецца ля будынка Нацбанка ў Менску.

Ля будынка Нацбанка ў Менску людзі стаяць у чарзе па памятныя манеты, выпушчаныя да 80-годдзя Перамогі. Нягледзячы на прахалоднае надвор'е і абмежаванні на колькасць — адна манета і да пяці купюр у рукі — энтузіястаў менш не становіцца. Людзі запісваюцца ў спісы, дзяжураць ля будынка ўдзень і ўначы і нават прыводзяць сваякоў, каб купіць больш, піша «Онлайнер».

Улад расказаў, што ў чарзе апынуўся пад нумарам 957 і сёння раніцай назіраў, як за гадзіну чарга прасунулася з 917 па 987 нумар. Паводле яго слоў, "большасць людзей проста не прыходзіць", што дае шанец тым, хто стаіць далей.

- Я запісаўся 8 траўня, усё працуе выразна паводле спісу. Усе выходныя і святочныя дні былі дзяжурныя-валанцёры, якія запісвалі ў спіс тых, хто прыходзіць. А каб не ўтварылася паралельная чарга, дзяжурылі ўсю ноч. Зараз у спісе больш за 1550 чалавек. Думаю, манет хопіць усім, бо не ўсе, хто запісаўся, прыходзяць. З 2500 срэбных манет, я думаю, прададзена блізу 700.

Я купіў медна-нікелевую манету за 43 рублі, бо ад срэбнай па дызайне яна адрозніваецца толькі з адваротнага боку, а нацэнка на яе не горшая, чым за сярэбраную. Некаторыя пішуць у чат, што гатовыя медна-нікелевыя выкупляць партыямі па 80 рублёў за штуку.

Паводле ягоных слоў, у чарзе, акрамя беларусаў, стаяць людзі з СНД, ЕЗ і нават Кітая.

- Для мяне гэта ў кожным выпадку інвестыцыя, але я, мабыць, пакіну яе на памяць. Занадта яна прыгожая і нясе вялікую гісторыю.

Іншы чалавек з чаргі, Алег, пацвердзіў ранішні ажыятаж і расказаў, што месца ў чарзе можна нават купіць.

- Людзі прадаюць месцы, дзяцей прыводзяць, сваякоў, каб купіць пабольш. На раніцу панядзелка ў спісе было запісана больш за 1500 чалавек. Некаторыя перапрадаюць манеты проста ля ўваходу: срэбра, якое ў банку каштуе 350 рублёў, — за 430. Месца ў чарзе можна купіць за медна-нікелевую манету (яна каштуе 43 рублі). Сама чарга прасоўваецца прыкладна на 60 чалавек за гадзіну.

Апошнія навіны