Стала вядома, калі беларусаў чакаюць наступныя доўгія выходныя
- 12.05.2025, 12:56
Адпачываць будзем зноў 4 дні запар.
Саўмін Беларусі зацвердзіў графік пераносаў працоўных дзён у 2025 годзе. Травеньскія святы ззаду, але ў беларусаў яшчэ будуць доўгія выходныя-у ліпені і ў снежні.
У гэтым годзе будуць перанесены:
- 4 ліпеня пятніца – на суботу 12 ліпеня;
- 26 снежня (пятніца) - на суботу 20 снежня.
Гэта значыць, што ў ліпені нас чакае падоўжаны чатырохдзённы ўікэнд, прысвечаны 3 ліпеня. Непрацоўнымі будуць 3-6 ліпеня.
У снежні, перадкалядны тыдзень стане трохі даўжэйшы, адпачываць будзем зноў 4 дня з 25 да 28 снежня.