УСУ адбілі масавую атаку расейцаў на матацыклах
- 12.05.2025, 14:38
Дзясяткі ліквідаваных акупантаў.
Расейскія захопнікі не прытрымліваліся так званага трохдзённага "замірэння", якое было абвешчанае расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным у аднабаковым парадку, і паспрабавалі штурмаваць на Купянскім кірунку.
Пра гэта ў панядзелак, 12 траўня, паведамілі ў Telegram-канале 15-й брыгады аператыўнага прызначэння НГУ імя героя Украіны лейтэнанта Багдана Завады.
Як адзначаецца, у суботу, 10 траўня, вораг паспрабаваў ажыццявіць штурм у зоне адказнасці брыгады. Каб хутчэй дабрацца да ўкраінскіх пазіцый, акупанты селі на матацыклы.
"Але байцы" Кара-Дага" былі гатовыя да адбіцця штурму. З выкарыстаннем усіх даступных агнявых сродкаў яны пачалі метадычна знішчаць акупантаў-штурмавікоў. У выніку расейскі націск быў адбіты, а дзесяць „пякельных коннікаў“ адправіліся па сваёй прапісцы — гэта значыць, у пекла”, — распавялі абаронцы.
Таксама байцы брыгады “Кара-Даг” знішчылі дзевяць матацыклаў расейскіх штурмавікоў.
Раней аналітыкі праекта DeepState, аналізуючы звесткі з фронту за перыяд з 8 да 10 траўня, канстатавалі, што вораг падчас так званага “замірэння” не спыніў, а наадварот — узмацніў штурмавыя дзеянні. Адзначалася, што захопнікі правялі 193, 196 і 161 штурм адпаведна.