BE RU EN

Андрэй Горват напісаў кнігу пра Нараўлянскую сядзібу

  • 12.05.2025, 17:31

Яна называецца «ДОМ».

Андрэй Горват напісаў новую кнігу, паведамляе «Еўрарадыё».

Яна называецца «ДОМ» і прысвечаная нараўлянскаму палацу, аднаўленню якога пісьменнік прысвяціў шмат сіл і часу:

«Гэтая кніга пра Нараўлянскую сядзібу — стары дом на беразе Прыпяці, напоўнены любоўю, фартэпіяннай музыкай і сямейнымі сакрэтамі. Гэтае літаратурнае даследаванне, у якім біяграфія палаца пераплятаецца з маёй уласнай гісторыяй. Таксама гэта аповед пра людзей, якія называлі сядзібу сваім домам, і пра эпохі, што праносіліся за яго вокнамі».

Нараўлянскі палац Горватаў пісьменнік разам з аднадумцамі пачаў аднаўляць яшчэ некалькі гадоў таму. Пасля 2020 года Горват з палітычных прычын быў вымушаны пакінуць Беларусь, аднак працы па аднаўленні сядзібы ў Нароўлі прадаўжаюцца дагэтуль.

Пачытаць урыўкі з кнігі і набыць яе можна на сайце dadomu.com.

Апошнія навіны