«Гэты старычына нічога не можа»
- 13.05.2025, 9:22
Вядомы расейскі афіцэр загаварыў пра прафесійную непрыдатнасць Пуціна.
Расея саступіла ў вайне і назаўжды страціла Украіну. Такую адкрытую заяву зрабіў вядомы ў Z-супольнасці расейскі афіцэр Іван Атракоўскі, піша “Диалог.UA”.
На ягоную думку, так званая «СВА» скончыцца замарозкай дзейнай лініі фронту з размяшчэннем ва Украіне заходніх міратворцаў. Гэта паставіць крыж на планах Крамля захапіць Кіеў.
"Кіеўскую Русь мы страчваем! Наогул! (...) І мы не адсоўваем краіны NАТО, а наадварот, іх набліжаем. Узяўшы 20% тэрыторыі, будзем гарлапаніць на 9 мая: "Перамога! Далучылі! Збіральнікі рускіх зямель". А пры гэтым страцілі 80%. Вось гэта "пераможцы". Першапачаткова планы "СВА" былі ўсе тэрыторыі. Нам казаў Шайгу, што робаты будуць, лазеры... а па факце мясныя штурмы. Вынік, што сабакі-робаты, платформы безэкіпажныя з кулямётамі з АГСамі будуць з таго боку, будзе напампоўка. А ў нас усё застанецца на ўзроўні балбатні. Нічога не будзе! Будуць, як на Данбасе ў пачатку 2022 года хапаць таксістаў, прадаўцоў, лекараў, даваць масінкі і наперад на штурм”, - заявіў Z-патрыёт.
Ён вельмі дзёрзка выказаўся аб вышэйшым кіраўніцтве Расеі. “Гэты старычына не ўмее нічога, толькі тарвагавацца. Яны не хаваюць, кажуць: “Мы з Трампам будзем таргавацца". Не бараніць інтарэсы, а таргавацца. Тры гады ледзь рухаюцца, перабілі сціжму народу, пакінулі Харкаўскую вобласць, пакінулі Херсон! Палку ў вулей і варочаюць, пчолы злуюцца і пачынаюць джаліць. Вось што яны зрабілі. Я думаю, гэта свядомая правакацыя. Усё, што дзеецца з 2014 года, гэта свядомая дыверсія супраць раейскага народа”, - канстатаваў Атракоўскі.
"Гэтая старычына нічога не можа", - афіцэр УС РФ загаварыў пра прафнепрыдатнасць Пуціна
У Расейскай Z-супольнасці нарастае гнеў на фоне няўдачы так званай "СВО" і спроб Крамля дамовіцца з Амерыкай.