BE RU EN

Сталі вядомыя даты выпускных і апошніх званкоў у Менску

  • 13.05.2025, 11:31

Калі пройдуць урачыстыя лінейкі.

У Менгарвыканкаме вызначыліся з датамі апошніх званкоў і выпускных.

Урачыстыя лінейкі ва ўстановах адукацыі пройдуць 24 траўня а 10:00.

"Акрамя таго, а 12: 30 навучэнцы ўскладуць кветкі да стэлы “Мінск - горад-герой”. А а 17:00 ля “Мінск-Арэны” адбудзецца свята апошняга званка, - падае “Минск-Новости" словы старшыні Камітэта адукацыі Менгарвыканкама Марыны Ільіной.

Выпускныя вечары пройдуць у школах 13 чэрвеня з 20:00. Выключэнне - Заводскі раён. Там у гэтым годзе праводзіцца пілотны праект.

"Пасля ўрачыстага ўручэння атэстатаў выпускнікі збяруцца ля “Чыжоўка-Арэны" для агульнага святкавання. У будучыні гэты досвед плануецца распаўсюдзіць і на іншыя раёны горада”, - удакладніла Ільіна.

Апошнія навіны