BE RU EN

Украінскі спецназ знішчыў расейскі «Ураган» і «БУК-М3» за $45 мільёнаў

  • 13.05.2025, 12:41

З'явілася відэа дакладнай атакі.

Сілы спецыяльных аперацый УСУ ўдарнымі дронамі знішчылі расейскі зэнітна-ракетны комплекс “БУК-М3", які прыкрываў варожыя войскі на сушы.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал сіл спецыяльных аперацый Украіны.

Таксама са звестак вайскоўцаў, было знішчана РСЗА "Ураган-1".

"БУК-М3" з'яўляецца адным з ключавых сродкаў супрацьпаветранай абароны ворага, якую ён выкарыстоўвае для паразы цэляў у паветры, на зямлі і на вадзе”, - падпісана відэа.

Адзначаецца, што падчас правядзення спецыяльнай выведкі на адным з аперацыйных кірункаў, аператары ССА выявілі “БУК-М3” на баявым дзяжурстве і РСЗА “Ураган-1”. Пасля хуткай падрыхтоўкі ваяры запусцілі ўдарныя дроны і дакладна знішчылі цэлі.

Варта нагадаць, што комплекс “БУК-М3” прыблізным коштам 45 мільёнаў даляраў знішчаны цалкам разам з боекамплектам.

“Бук-М3”

"Бук-М3” - гэта раскйскі зенітны ракетны комплекс сярэдняй далёкасці, які з'яўляецца далейшым развіццём сістэмы “Бук-М2”. Ён быў прыняты на ўзбраенне Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі ў 2016 годзе.

Комплекс прызначаны для паразы самалётаў, гелікаптэрраў, крылатых і балістычных ракет, а таксама беспілотнікаў ва ўмовах актыўнага радыёэлектроннага процідзеяння.

Апошнія навіны