BE RU EN

«Вярніце беларусам бульбу! Расейцы хай ядуць макароны!»

  • 13.05.2025, 12:56

Дэфіцыт агародніны ў Беларусі выклікаў хваляванні ў сеціве.

Заява Лукашэнкі аб тым, што дэфіцыт бульбы ў краіне выкліканы «высокімі коштамі тавару ў Расеі», выклікала абурэнне беларусаў.

Навіна сабрала шмат каментароў у TikTok-канале сайта Charter97.org. падаем некаторыя з іх:

«Геніяльна! Бульба сыходзіць у Расею, народ хвалюецца праз кошты. Давайце падымем яшчэ кошты!»

«Трэба будзе ехаць у Расею па бульбу, там танней»

«Сёння давялося купіць за 4.81. Мягкая была, але я ем. Без бульбы не магу. А ў Расеі наша таннейшая, і не першы год».

«Кошты паднялі адмыслова. На парад не ставала грошай»

«Які дзень не магу знайсці ў крамах цыбулю. На рынках цана шалёная!»

«Мытая і так чатыры рублі за кілаграм. А хто забраў бульбу!!!»

«Вось цяпер я разумею, што такое ворагі народа і дзяржавы!»

«Тое, што прадаюць, нельга есці»

«Лукашэнка набраў пазык у Расеі, цяпер яны дыктуюць свае ўмовы. Прадаў ён Беларусь».

«Мне пляваць на Расею, я есці хачу»

«Лукашэнка гатовы нас пакінуць без гародніны, абы дагадзіць Пуціну. Расея хай садзіць сваю. Для беларусаў бульба - гэта больш чым хлеб. Расейцы хай ядуць макароны»

Без Лукашэнкі ніколі не з'ехала б бульба. Я, стары чалавек, павінен браць гнілую бульбу па пяць рублёў, буракоў няма, морквы няма. Усё праз Расею».

Падпісвайцеся на наш TikTok, каб чытаць навіны першымі.

Апошнія навіны