Дзе ў Менску ў красавіку прадалі самыя дарагія кватэры
- 13.05.2025, 15:54
Жыллё з самым дарагім квадратным метрам было ў жылым квартале DEPO.
Самую дарагую кватэру ў сталіцы ў красавіку прадалі на вуліцы Старажоўскай. А жыллё з самым дарагім квадратным метрам чакана было ў жылым квартале DEPO, паведаміў інтэрнэт-рэсурс wikidom.by.
Шасціпакаёвая кватэра ў “Доме Чыжа” на Старажоўскай каштавала пакупніку прыкладна $760 тысяч. Яно была і самым вялікім з прададзеных у красавіку — агульная плошча жылля склала больш за 300 кв. м.
Кватэра ў прэміяльным жылым комплексе DEPO размешчаным таксама ў цэнтры горада. Яна каштавала амаль столькі ж - больш за $750 тысяч, але пры значна меншай плошчы (усяго 125 кв. м). Гэта значыць адзін “квадрат” тут каштаваў $6,1 тыс.
Са звестак рэсурсу, больш за 42% з прададзеных у сталіцы ў красавіку кватэр былі аднапакаёвымі, 33% — двухпакаёвымі, 20% — трохпакаёўкі. Дзель яшчэ большых кватэр - крыху большая за 5%.