BE RU EN

На Нямізе ўсталююць скульптуру, прысвечаную гісторыі Менска

  • 13.05.2025, 18:34
На Нямізе ўсталююць скульптуру, прысвечаную гісторыі Менска

Абвешчаны конкурс.

Памятны знак або скульптуру, прысвечаную гісторыі Менска, плануюць устанавіць у раёне Нямігі. Улады горада абвясцілі конкурс эскізных праектаў «з мэтай пошуку найбольш выразнай вобразнай ідэі».

Мяркуецца, што гэты аб'ект «сродкамі манументальнага мастацтва дазволіць адлюстраваць гісторыю горада Менска з ХII стагоддзя да сучаснага часу з аб'ёмнай і рэльефнай выявай знакавых падзей, гістарычных асобаў».

Для ўдзелу ў ім запрашаюцца аўтары ці аўтарскія калектывы, якія складаюцца са скульптараў, архітэктараў, мастакоў, спецыялістаў старажытнабеларускай архітэктуры.

Заяўкі прымаюцца да 21 траўня 2025 года ўключна, канкурэнтныя матэрыялы – не пазней за 6 чэрвеня. Журы выбера пераможцу на закрытым пасяджэнні не пазней за 13 чэрвеня.

Заказчыкам скульптуры будзе КУП «Менская спадчына». Грошы на яе стварэнне вылучаць з бюджэту Менска.

Апошнія навіны