Ласяня выйшла па дапамогу да людзей у Барысаўскім раёне
- 13.05.2025, 19:23
Фотафакт.
У вёсцы Высокі Бераг Менскай вобласці адбылася рэдкая сітуацыя: з лесу да людзей выйшла самотнае ласяня. Паводле словаў відавочцаў, жывёла паводзіла сябе спакойна і відавочна мела патрэбу ў дапамозе.
На гарачую лінію звярнулася мясцовая жыхарка. Пасля сігналу на месца выехалі спецыялісты. Як высветлілася падчас агляду, ласяня было здаровае, але праз узрост і адсутнасць маці ў яго не было шанцаў выжыць у лесе.
Камісія прыняла пастанову часова перадаць жывёліну на ператрымку ў Барысаўскі доследны лясгас. Там пра яго будуць клапаціцца егеры і ветэрынары.
Пасля таго як адужэе, ласяня вернецца ў дзікую прыроду, дзе сустрэнецца з мамай. Пра гэта паведамілі ў лясгасе.
У Беларусі выпадкі дапамогі дзікай жывёле фіксуюцца рэгулярна. 10 траўня знясіленае ласяня выратавалі ў Гарадоцкім раёне ў вёсцы Смалоўка. Паколькі маляня мела патрэбу ў доглядзе, яго перадалі ў Віцебскі заалагічны парк.
Спецыялісты нагадваюць: пры сустрэчы з дзікай жывёлай важна не спрабаваць яе прыручыць або карміць, а неадкладна звярнуцца ў экалагічныя службы.