BE RU EN

Украбаронпрам і Rheinmetall створаць супольнае прадпрыемства

  • 13.05.2025, 20:44

Яно будзе выконваць артснарады.

Украбаронпрам і нямецкі зброевы канцэрн Rheinmetall заключылі мемарандум аб супрацоўніцтве наконт магчымасці стварэння яшчэ аднаго супольнага прадпрыемства. Гэта адбылося ў аўторак, 13 траўня, у Мадрыдзе, паведаміла прэс-служба Украабаронпрама.

Бакі дамовіліся, што яны маюць намер на падставе будучых асобных дамоваў супрацоўнічаць у стварэнні на тэрыторыі Украіны вытворчых магутнасцяў для вырабу артылерыйскіх боепрыпасаў.

Поўнамаштабная вайна даказала, што патрэба ў артылерыйскіх снарадах вялізная, а існых магчымасцяў прадпрыемстваў не стае для яе поўнага пакрыцця, адзначыў гендырэктар АТ «Украінская абаронная прамысловасць» Алег Гуляк.

«Таму кожны новы боепрыпасны завод, кожная новая вытворчая лінія з'яўляюцца крытычна важнымі для забеспячэння войска. Мы павінны выкарыстоўваць усе магчымасці для стварэння такіх магутнасцяў», – падкрэсліў ён.

Апошнія навіны