BE RU EN

Вызначыліся першыя фіналісты «Еўравізіі»

  • 14.05.2025, 8:13

У фінале - Польшча ды Украіна.

У аўторак, 13 траўня, у Базэлі, Швайцарыя, адбыўся першы паўфінал «Еўравізіі». Сярод 15 краін-удзельніц гэтай часткі песеннага конкурсу гледачы выбралі 10 сваіх фаварытаў, якія будуць змагацца за крыштальны мікрафон у фінале ўжо ў суботу, 17 траўня.

Хто з першага паўфіналу прайшоў у фінал

Нарвэгія

Албанія

Швэцыя

Ісландыя

Нідэрланды

Польшча

Сан-Марына

Эстонія

Партугалія

Украіна

Другую дзясятку фіналістаў абвесцяць у жывым эфіры другога паўфіналу 15 траўня. Працэдура вызначэння краін-фіналістаў будзе нязменнай - пад увагу бяруцца толькі галасы гледачоў.

Апошнія навіны