BE RU EN

У Менску на аднаго пенсіянера прыпадае дзве-тры пенсіянеркі

  • 14.05.2025, 9:20

Сярэдні ўзрост жыхароў сталіцы - 41 год.

На пачатак 2025 года ў Менску пражывала крыху менш за 2 мільёны чалавек, а менавіта 1 мільён 996 тысяч 700 чалавек, паведамляе агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на Галоўную статыстычную ўправу сталіцы.

Сярэдні ўзрост жыхароў Менска - 41 год: мужчын -38,2 года, жанчын - 43,2 года.

У Менску жывуць 1 мільён 91 тысяча 500 жанчын і 905 тысяч 200 мужчын. Пры гэтым на 1 тысячу мужчын ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў прыпадае 1 007 жанчын, з 25 да 54 гадоў - 1 096 жанчын, з 55 да 64 гадоў — 1 387 жанчын. А вось на 1 тысячу мужчын ва ўзросце ад 65 гадоў і старэйшых жанчын удвая больш, а менавіта 2 036, а ва ўзросце ад 80 гадоў і старэйшых колькасць жанчын перавышае колькасць мужчын больш чым утрая.

Кожны пяты ў Менску – пенсіянер, такіх 450,5 тысячы чалавек.

Апошнія навіны