Пакістанцы прыедуць у Беларусь «вучыць расейскую мову»
- 14.05.2025, 9:34
Падпісана двухбаковае пагадненне.
Беларускія вайскоўцы і цывільныя спецыялісты змогуць праходзіць навучанне англійскай мове ва ўстановах адукацыі Пакістана.
Гэта прадугледжана пагадненнем аб двухбаковым вайсковым супрацоўніцтве, падпісаным міністэрствамі дзвюх краін.
14 траўня дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У пагадненні прадугледжаная аналагічная норма для пакістанскіх вайскоўцаў: яны змогуць вывучаць у Беларусі расейскую мову.
Іншыя выкладзеныя ў пагадненні формы супрацоўніцтва ўключаюць: афіцыйныя візіты кіраўнікоў вайсковых ведамстваў; рабочыя візіты, сустрэчы і кансультацыі старон; падрыхтоўка вайскоўцаў і цывільных спецыялістаў «на аснове ўзаемнасці».
Міністэрства абароны дамовіліся выконваць усе тыпы гуманітарнай узаемадапамогі,
удзельнічаць у супольных вайсковых вучэннях, спартыўных трэніроўках і спаборніцтвах.