Амбасадары ЕЗ ухвалілі 17 пакет санкцый супраць Расеі
- 14.05.2025, 10:24
Ціск на РФ узмацняецца.
Амбасадары Еўрапейскага Звязу ў сераду, 14 траўня, узгаднілі 17-ы пакет санкцый супраць Расеі, паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк.
«Амбасадары ЕЗ толькі што далі «зялёнае святло» 17-му пакету санкцый супраць Расеі», - напісаў Ёзвяк у сацсетцы Х.
Паводле яго, амбасадары ЕЗ таксама ўхвалілі дадатковыя санкцыі супраць Расеі за парушэнне правоў чалавека, гібрыдныя ўмяшанні ва ўсім свеце і распаўсюд хімічнай зброі.
Раней украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна і «кааліцыя ахвочых» чакаюць, што ЗША і краіны Еўропы ўвядуць значныя санкцыі супраць Расеі, калі яна не падтрымае 30-дзённае спыненне агню.