BE RU EN

Прэзідэнт Бразіліі: Гэй, таварыш Пуцін, едзь у Стамбул

  • 14.05.2025, 11:04

Хаўруснік кіраўніка Крамля ўпрошвае яго прыехаць на перамовы.

Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіа Лула да Сілва заявіў, што «паспрабуе пагаварыць» з Уладзімірам Пуціным, каб пераканаць яго асабіста прыехаць на перамовы з Уладзімірам Зяленскім у Стамбуле 15 траўня. Пра гэта паведамляе газета Ouest-France, цытуючы бразільскага лідара на прэс-канферэнцыі ў Пекіне.

«Я паспрабую пагаварыць з Пуціным. Мне не цяжка сказаць яму: «Гэй, таварыш Пуцін, едзь у Стамбул і вядзі перамовы, дзеля Бога», — дадаў ён.

Раней Кітай і Бразілія апублікавалі, супольную заяву, у якой віталі «прапанову прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна пачаць мірныя перамовы» з Украінай. Са звестак афіцыйнага інфармацыйнага агенцтва Сіньхуа, у тэксце дакумента абедзве краіны таксама апісалі прамы дыялог як «адзіны спосаб пакласці канец канфлікту».

Апошнія навіны