BE RU EN

У Беларусі хочуць увесці аплатны адпачынак для бацькі пры нараджэнні дзіцяці

  • 14.05.2025, 11:28

Яго можна ўзяць у першыя шэсць месяцаў з дня нараджэння малечы.

Адпачынак для бацькоў пры нараджэнні дзіцяці плануюць зрабіць аплатным. Пра гэта расказала міністарка працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка, паведамляе БелТА.

З 2020 года ў Працоўным кодэксе Беларусі з'явіўся новы від сацыяльнага адпачынку — кароткачасовы адпачынак для бацькі пры нараджэнні дзіцяці. Яго можна ўзяць у першыя шэсць месяцаў з дня нараджэння малечы.

Як удакладніла Наталля Паўлючэнка, цяпер гэты перыяд аплачваюць з жадання наймальніка. Паводле ейных слоў, ахоп такім адпачынкам у буйных арганізацыях прыкметна вышэйшы, чым у сярэдніх і малых. Пры гэтым запатрабаванасць адпачынку сярод мужчын, якія маюць на яго права, значна вышэйшая у арганізацыях, дзе адпачынак аплачваецца.

Цяпер, працуючы над зменамі ў Працоўным кодэксе, мы абмяркоўваем з наймальнікамі прапанову ўстанавіць аплатны адпачынак для бацькі на парытэтнай аснове — за кошт наймальніка і сродкаў сацыяльнага страхавання», — падкрэсліла міністарка.

Апошнія навіны