BE RU EN

Блогер паказаў «самы танны» парк атракцыёнаў у Менску

  • 14.05.2025, 11:42

Дзе ён знаходзіцца.

Блогер паказаў «самы танны» парк атракцыёнаў у Менску. Відэа пра гэта ён выклаў у TikTok, заўважыў партал Blizko.by.

На думку аўтара, самыя танныя атракцыёны - у парку 900-годдзя Менска, які размешчаны ў Заводскім раёне, ля Чыжоўскага вадасховішча. Побач знаходзіцца заапарк.

Самым дарагі батутны комплекс «ГБ-4» — уваход каштуе 6 рублёў, для ільготнікаў 4,50. Паездка на «аўтадроме» каштавацьме 3,50 рубля, а са зніжкай — 2,65. Іншыя каруселі накшталт «Вальса», «Каліпса», «Калабка» і «Лятучай талеркі» каштуюць ад 2 да 3 рублёў, з ільготамі — ад 1,50. Самымі даступнымі былі дзіцячыя атракцыёны накшталт «Трампліна» і «Міні-Джэта» — усяго па 1,50 рубля, а для льготных катэгорый — 1,15.

Апошнія навіны