Страшная аварыя ў Чавускім раёне: легкавік сутыкнуўся з грузавіком
- 14.05.2025, 12:26
Загінулі тры чалавекі.
Раніцай 14 траўня паблізу вёскі Гарбавічы адбылося лабавое сутыкненне мінівэна Peugeot і грузавой газэлі. У выніку ДТЗ загінулі 3 чалавекі - кіроўца і пасажыры французскага аўто. Кіроўца грузавіка і яшчэ адзін пасажыр мінівэна з траўмамі шпіталізаваныя.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.