Расеец на «Доджы» разагнаўся да 200 км/г на трасе М1
- 14.05.2025, 15:19
Зух хаваў знакі.
Расеец на «Джоджы» зладзіў гонкі па «алімпійцы» на 9 траўня. На адцінку ў Барысаўскім раёне ён трапіў на вочы супрацоўнікам ДПС. Машына праляцела міма аўтаінспектараў на вялікай хуткасці.
Сілавікі адправіліся ў пагоню і падалі «Доджу» сігнал спыніцца. Але той надумаў з аўтаінспектарамі пагуляць навыперадкі і паскорыўся да 198 км/г.
Гонка працягвалася 17 кіламетраў, пакуль кіроўца «Доджа» не здаўся і не спыніўся. Праверка паказала, што за стырном быў 38-гадовы грамадзянін Расеі. Рэгістрацыйныя знакі на аўто ён схаваў.
Максімальна дазволеная хуткасць на трасе М1-120 км/г, а на некаторых адцнках зніжаная да 90 км/г.