BE RU EN

У Польшчы ўвялі некалькі важных змен, якія тычацца пасляліцэйных школы

  • 14.05.2025, 15:38

Беларусам на вока.

Для паступлення ў пасляліцэйныя школы Польшчы замежнікі павінны будуць пацвердзіць веданне польскай мовы на ўзроўні не ніжэй за B1. А вось пасведчанне аб заканчэнні пасляліцэйнай школы больш не будуць залічваць як дакумент, які пацвярджае веданне польскай мовы.

Такія нормы ўводзяцца Законам аб ліквідацыі парушэнняў у візавай сістэме. Ён ужо падпісаны і апублікаваны 12 траўня, паведамляе Most.

Пасляліцэйныя школы - гэта навучальныя ўстановы для дарослых, якія дазваляюць атрымаць спецыяльнасць, але не здаваць экзамен на атэстат сталасці. Там рыхтуюць у шэрагу прафесій. Можна стаць, да прыкладу, фларыстам, асістэнтам стаматолага, майстрам к стэрылізацыі медыцынскага інструмента і гэтак далей. У залежнасці ад установы, навучанне можа быць як платным, так і бясплатным.

Згодна з новым законам для паступлення ў пасляліцэйную школу замежнік павінен будзе падаць дакумент, які пацвярджае веданне польскай мовы на ўзроўні не ніжэй за B1. Гэта тычыцца як дзяржаўных, так і прыватных школ. Новаўвядзенне закранае абітурыентаў, якія павінны будуць прыступіць да заняткаў пасля 31 жніўня 2025 года.

У сваю чаргу пасведчанне аб заканчэнні пасляліцэйнай школы выключаецца са спісу дакументаў, якія пацвярджаюць веданне польскай мовы.

Аднак закон прадугледжвае пераходны перыяд.

Калі пацвердзіць веданне польскай трэба для прызнання грамадзянінам Польшчы ці атрымання карты доўгатэрміновага рэзідэнта ЕЗ, то выкарыстоўваць для гэтых мэтаў пасведчанне аб заканчэнні пасляліцэйнай школы можна будзе ў справах, пачатых з 1 ліпеня 2025 года да 30 чэрвеня 2026 года. Аднак гэта тычыцца толькі пасведчанняў, атрыманых да 30 чэрвеня 2025 года.

Ва ўсіх справах аб легалізацыі, пачатых да 30 чэрвеня 2025 года, захоўваецца цяперашні парадак пацвярджэння ведання польскай мовы (гэта значыць любое пасведчанне аб заканчэнні пасляліцэйнай школы пасуе).

Апошнія навіны