BE RU EN

Спецтрыбунал для РФ становіцца рэальнасцю: Рада Еўропы прыняла пастанову

  • 14.05.2025, 17:21

Пастанову прынялі ў Люксембургу ў рамках штогадовага пасяджэння Камітэта міністраў Рады Еўропы.

Рада Еўропы зрабіла важны крок да прыцягнення расейскага кіраўніцтва да адказнасці - падтрымала стварэнне Спецтрыбунала за злачынства агрэсіі.

Аб гэтым паведаміла кіраўніца сталай дэлегацыі Вярхоўнай Рады Украіны ў ПАРЕ Марыя Мезенцава.

Пастанову прынялі сёння, 14 траўня, у Люксембургу падчас пасяджэння Камітэта міністраў.

«Вялікі дзякуй калегам з Офіса прэзідэнта Украіны і Кабміна за працу і нашай дэлегацыі ў ПАРЕ, якая змагалася за гэтую пастанову з самага пачатку», - дадала Мезенцава.

Апошнія навіны