Bloomberg: Трамп можа абрынуць нафту да $40-50 за барэль
- 14.05.2025, 17:49
Прэзідэнт ЗША заўсёды ўдзяляў вялікую ўвагу нафце і дамінаванню краіны ў энэргетыцы.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, здаецца, разглядае зніжэнне кошту амерыканскай нафты да адзнакі паміж 40 і 50 далярамі за барэль. Яго адміністрацыя выступае за павелічэнне ўнутранай вытворчасці.
– Трамп заўсёды надаваў вялікую ўвагу нафце і дамінаванню ЗША ў энэргетыцы, напісаўшы пра гэта амаль 900 разоў, – цытуе аналітыкаў Goldman Sachs Group Inc. выданне Bloomberg (пераклад - «Уніян»).
З іх слоў, ён меркавана аддае перавагу нафце маркі WTI ў дыяпазоне ад 40 да 50 даляраў за барэль.
Кошты нафты - як сусветнага эталоннага гатунку Brent, так і амерыканскага аналага West Texas Intermediate, або WTI - часта схільныя да ўплыву шматлікіх каментароў прэзідэнта ў сацыяльных сетках, якія могуць датычыцца ўсяго - ад палітыкі ОРЕС і коштаў бензіну ў ЗША да санкцый супраць краін, уключаючы Іран. Яго адміністрацыя выступае за павелічэнне ўнутранай вытворчасці, а таксама за тое, каб танныя энэрганосьбіты садзейнічалі зніжэнню інфляцыі.
- Амерыканскі лідар схільны заклікаць да зніжэння коштаў або святкаваць іх падзенне, калі кошт WTI перавышае 50 даляраў. У той жа час, прэзідэнт Трамп заклікае да павышэння коштаў, калі яны вельмі нізкія (WTI меншая за 30 даляраў), часта ў кантэксце падтрымкі вытворчасці ў ЗША, - кажуць аналітыкі.