BE RU EN

Прэзідэнт Бразіліі пакінуў Расею пасля кароткага прыпынку

  • 14.05.2025, 19:12

Лула да Сілва збіраўся ўпрошваць Пуціна паехаць у Стамбул.

Прэзідэнт Бразіліі Лула да Сілва зрабіў кароткі прыпынак у Маскве і ўжо паляцеў з Расеі, паведамілі ТАСС у пасольстве Бразіліі.

Самалёт A330-243 ВПС Бразіліі, які раней прызямліўся ва Унукаве, вылецеў з Масквы ў сталіцу Бразіліі, паведамілі «Интерфаксу» ў авіяцыйных службах.

Лула да Сілва казаў, што пасля візіту ў Кітай збіраецца заехаць у Расею і асабіста папрасіць калегу Уладзіміра Пуціна сустрэцца з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім у Стамбуле.

Апошнія навіны