Заўтра пройдзе другі паўфінал «Еўравізіі-2025»
- 14.05.2025, 20:08
На сцэну выйдуць прадстаўнікі 16 краінаў.
У чацвер, 15 траўня, у швэйцарскім горадзе Базэлі на арэне St. Jakobshalle адбудзецца другі паўфінал міжнароднага конкурсу песні «Еўравізія-2025».
У другім паўфінале на сцэну выйдуць прадстаўнікі 16 краінаў, але толькі дзесяць з іх змогуць прайсці ў гранд-фінал, які адбудзецца ў суботу, 17 траўня. Вось поўны спіс удзельнікаў другога паўфіналу:
Аўстралія: Go-Jo з песняй «Milkshake Man»
Чарнагорыя: Ніна Жыжыч з трэкам «Dobrodošli»
Ірландыя: Эмі з песняй «Laika Party»
Латвія: Tautumeitas з песняй Bur man laimi
Арменія: Parg з трэкам «SURVIVOR»
Аўстрыя: JJ з песняй «Wasted Love»
Грэцыя: Клаўдзія з песняй «Asteromata»
Літва: Katarsis з трэкам «Tavo akys»
Мальта: Мірыяна Контэ з песняй «SERVING»
Грузія: Марыям Шэнгелля з песняй «Freedom»
Данія: Ciccaa з трэкам «Hallucination»
Чэхія: ADONXS з песняй «Kiss Kiss Goodbye»
Люксембург: Лора Торн з песняй «La poupée monte le son»
Ізраіль: Юваль Рафаэль з трэкам «New Day Will Rise»
Сербія: Прынц з песняй «Mila»
Фінляндыя: Эрыка Вікман з песняй «ICH KOMME»