У небе над Берасцем заўважылі «навальнічны каўнер»
- 14.05.2025, 20:57
Фотафакт.
Фатаграфію навальнічнага (ці шквальняга) каўняра над Берасцем апублікаваў увечары 14 траўня тэлеграм-канал пра надвор'е «Метеовайб».
Навальнічны каўнер – агульная назва разнавіднасцяў кучавыя-дажджавых аблокаў. Яго называюць «галоўнай прыкметай буры».
Утвараецца каўнер таму, што ў навальнічным фронце халоднае паветра, у той час як за межамі – цёплае. Пасля сутыкнення гэтых двух струменяў цёплае паветра паднімаецца ўверх, а халоднае ўніз, у выніку чаго і адбываецца працэс набыцця хмарай адпаведнага выгляду.
Тым часам у Ганцавіцкім раёне 14 траўня заўважылі пылавую віхуру.