Зяленскі прызначыў амбасадара Украіны ў Турцыі
- 14.05.2025, 21:34
Ім стаў былы палонны Крамля.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў першага намесніка кіраўніка Меджліса крымскататарскага народа Нарымана Джэляла надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам Украіны ў Турэцкай Рэспубліцы.
Перад гэтым, 20 снежня 2024 года, Зяленскі ўзгадніў больш за 30 пастановаў аб прызначэнні новых украінскіх амбасадараў, сярод якіх быў Джелял.
Джэлял – першы намеснік старшыні Меджліса крымскататарскага народа, журналіст, палітолаг, былы палонны Крамля.