Фанаты данецкага «Шахцёра» спалілі на трыбунах сцягі РФ і «ДНР» у фінале Кубка Украіны
- 14.05.2025, 21:51
Фотафакт.
У сераду, 14 траўня, адбыўся фінал Кубка Украіны, у якім згулялі данецкі «Шахцёр» і кіеўскае «Дынама».
У канцы асноўнага часу фанаты данецкага клуба правялі сімвалічную акцыю пратэсту на трыбунах стадыёна ў Жытоміры.
Заўзятары спалілі сцягі Расеі і так званай «ДНР».
Уладальнікам Кубка Украіны стаў «Шахцёр», які перамог «Дынама» ў серыі пенальці.