У Магілёўскай вобласці на працоўнага ўпала дрэва
- 15.05.2025, 10:28
Ён загінуў.
Трагедыя адбылася ўдзень 14 траўня ў Краснапольскім раёне. Каманда вальшчыкаў прарэжвала лес. Адно з дрэў упала на мясцовага рабочага - выратаваць яго не ўдалося, перадае Следчы камітэт.
«30-гадовы жыхар раённага цэнтра разам з іншымі вальшчыкамі займаўся прарэджваннем лесу. Падчас выканання работ спілаванае мужчынам дрэва ўпала на іншае, якім і прыціснула яго калегу - 35-гадовага жыхара Краснаполля. Атрыманыя траўмы былі несумяшчальнымі з жыццём», - сказана ў паведамленні Следчага камітэта.
На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі Следчага камітэта. Праводзіцца праверка.