У адным з абласных цэнтраў Беларусі перанеслі адключэнне гарачай вады
- 15.05.2025, 12:04
Праз халодны травень.
У Гародні следам за Менскам перанеслі тэрміны адключэння гарачай вады. Рамонтная кампанія перамесціцца праз халаднаватае надвор'е, паведамілі ў «Гродноэнерго».
Звычайна рамонты з адключэннем гарачай вады пачынаюцца ў сярэдзіне траўня. Гэта дае магчымасць энэргетыкам вытрымліваць графік работ, надзейна правесці ўсе неабходныя выпрабаванні і падрыхтавацца да пачатку ацяпляльнага сезона.
"Аднак у 2025-м ваганні тэмпературы, аднаўленне падачы цяпла на аб'екты сацыяльнай сферы ў Гарадзенскай вобласці ўнеслі свае карэктывы", - адзначылі ў "Гроднаэнэрга".
Праз халоднае надвор'я і прагнозы сіноптыкаў на бліжэйшыя тыдні супольна з гарвыканкамам прынятая пастанова аб пераносе адключэнняў - з 21 траўня пачатак работ пераносіцца на 28 траўня. Рамонты ў дзвюх зонах Гародні працягнуцца да 6 чэрвеня.
Адзначаецца, што такую пастанову прынялі таксама і ў Лідзе.
Нагадаем, раней у Менску штогадовае адключэнне гарачай вады для правядзення выпрабаванняў і рамонту цеплавых сетак адклалі на нявызначаны тэрмін праз халоднае надвор'е.