Як пул Лукашэнка падставіў дыктатара
- 15.05.2025, 14:15
Для 70-гадовага правадыра сесці за стырно зараз дасягненне.
«У аэрапорт Лукашэнка, дарэчы, прыехаў за стырном», - адрапартавала прэс-служба 70-гадовага дыктатара пра провады прэзідэнта Эмерсана Мнангагвы пасля сустрэчы ў Менску, піша «Салідарнасць».
Нагадаем, сустрэць зімбабвійскага правадыра, які прыляцеў у Беларусь 11 траўня, Лукашэнка не змог. Пасля двух парадаў у адзін дзень у Маскве і Менску 9 траўня ён два дні не з'яўляўся на публіцы, прапусціўшы «дзень дзяржаўнай сімволікі».