BE RU EN

У Белгародскай вобласці вайскоўцы ўварваліся ў дом расейкі

  • 15.05.2025, 17:09

Відэафакт.

Белгародскі паблік апублікаваў відэа з расейскімі вайскоўцамі, якіх са свайго дома спрабуе выгнаць мясцовая жыхарка, заўважыла ASTRA.

Відэа, як сцвярджаецца, знятае ў Белгародскім прыграніччы. На кадрах, апублікаваных паблікам «Белгород Сирена», жанчына пытаецца вайскоўцаў, як яны апынуліся ў яе доме і хто ім дазволіў заганяць аўтамабілі ў яе гараж.

Калі і дзе было знятае відэа, не ўдакладняецца.

Апошнія навіны