Зяленскі заявіў, што адправіць дэлегацыю ў Стамбул
- 15.05.2025, 17:17
Групу ўкраінскіх перамоўнікаў узначаліць кіраўнік Мінабароны Украіны.
Украінскую дэлегацыю, якая паедзе на перамовы з РФ у Стамбул, узначаліць міністр абароны Украіны Рустэм Умераў, заявіў Уладзімір Зяленскі пасля сустрэчы з прэзідэнтам Турцыі Раджэпам Эрдаганам.
«З павагі да прэзідэнта Трампа, з павагі да высокага ўзроўню дэлегацыі Турцыі і павагі да прэзідэнта Эрдагана, і маючы намер прадэманстраваць жаданне Украіны прадэманстраваць хаця б дасягнуць першых крокаў, хаця б спынення агню, я надумаў адправіць у Стамбул нашу дэлегацыю, але не ўсіх. Кіраўніка СБУ, начальніка Генштабы не будзе. Але дэлегацыя будзе ўзначаленая міністрам абароны», - сказаў прэзідэнт.
Акрамя таго, прадстаўнікі Украіны застануцца ў Стамбуле яшчэ і 16 траўня.
Раней 15 траўня ў Крамлі пацвердзілі, што дыктатар Уладзімір Пуцін не прыедзе на перамовы з Украінай у Турцыю. Замест гэтага ён адправіў у Стамбул свайго памочніка Уладзіміра Мядзінскага, намесніка кіраўніка МЗС Міхаіла Галузіна, намесніка міністра абароны Аляксандра Фаміна і начальніка ГУ Генштаба Ігара Касцюкова.