Сырскі: Супраць Украіны ваюе групоўка на 640 тысяч расейскіх вайскоўцаў
- 15.05.2025, 22:04
Масква перавяла агрэсію супраць Украіны ў вайну на знясіленне.
Гетман УСУ Аляксандр Сырскі заявіў, што баявыя дзеянні працягваюцца і расейцы, нягледзячы на дыпламатычныя заклікі, не адмаўляюцца ад сваіх мэт.
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.
«Мы разлічваем на дасягненне справядлівага міру, аднак зараз актыўныя баявыя дзеянні працягваюцца на ўчастку фронту працягласцю каля 1100 км. Нягледзячы на дыпламатычныя заклікі, Расея не адмаўляецца ад дасягнення папярэдніх мэт на полі бою. Масква перавяла агрэсію супраць Украіны ў вайну на знясіленне», - заявіў Сырскі падчас пасяджэння Рады Украіна-NАТО, на якім ён прысутнічаў у рэжыме відэаканферэнцсувязі ў чацвер, 15 траўня.
Гетман УСУ адзначыў, што аб'яднаная групоўка войскаў РФ зараз налічвае да 640 тысяч чалавек. У той жа час украінскія вайскоўцы вядуць эфектыўную абарончую аперацыю і наносяць акупантам значныя страты.
Раней у Генштабе УСУ паведамлялі, што на 22:00 14 траўня сітуацыя на фронце застаецца напружанай. За дзень украінскія вайскоўцы зафіксавалі 128 баявых сутыкненняў па ўсёй лініі судакранання. Самым гарачым застаецца Пакроўскі кірунак.