У акупаваным Крыме прагрымелі магутныя выбухі ў шэрагу раёнаў
- 16.05.2025, 7:57
Палае склад боепрыпасаў.
У некалькіх раёнах акупаванага Крыма раніцай 16 траўня прагрымелі выбухі. Быццам бы працавала СПА расейскіх захопнікаў праз атаку дронаў, між тым з'явіліся звесткі пра пажар на складзе боепрыпасаў.
Пра гэта паведамляе "Крымскі вецер".
Варта адзначыць, што ў крымскіх суполках сёння раніцай пісалі пра моцныя выбухі, якія былі чутныя ў раёне Ялты, Алупкі, Севастопаля - а пазней таксама і ў Перавальным.
Карыстальнікі сеціва пішуць, што нібыта ЗРК “Панцыр-С1” расейскіх акупантаў страляў у Севастопалі з раёна Фіялентаўскай шашы па беспілотніках.
Таксама паведамляецца, што ля ўзбярэжжа Алупкі былі 3 магутныя выбухі, і “ў небе бачныя два цёмныя дымчатыя воблачкі”.
У сеціве былі апублікаваныя кадры з Севастопаля, дзе нібыта быў бачны ў небе след ад ракеты пасля стрэлу СПА акупантаў з тэрыторыі мясцовай вайсковай вучэльні.
У акупаваным Крыме прагрымелі магутныя выбухі ў шэрагу раёнаў, палае склад боепрыпасаў
Між тым гаўляйтар Севастопаля Міхаіл Разважаеў у сваім Telegram-канале запэўніў, што выбухі, якія былі чутныя ў горадзе - вынік працы СПА.
"Паводле папярэдняй інфармацыі, знішчана 6 БПЛА ў паветры над морам на вялікай адлегласці ад берага”, - расказаў прадстаўнік акупацыйнай “адміністрацыі”.
Таксама жыхары Крыма расказвалі ў інтэрнэце пра серыю выбухаў у раёне Перавальнага. Так дыслакуецца 126-асобная брыгада берагавой абароны Чарнаморскага флоту РФ, звяртае ўвагу “Крымскі вецер”. Паведамлялася пра дым у гэтай лакацыі.
Ужо пазней у Telegram-каналах расказалі пра пажар у Перавальным, дзе нібыта палае склад боепрыпасаў 126 АББА расейскіх акупантаў.
Акрамя таго, паведамляюць пра выбухі ў Севастопалі ў раёне аэрадромаў Бельбек і Кача. А яшчэ ў сетцы распавядаюць пра выбухі ў раёне Бахчысарая.
“У сувязі з пажарам на складзе боепрыпасаў у Перавальным, дарога Сімферопаль-Алушта перацятая. Кіроўцаў просяць ехаць у аб'езд”, - паведамляе “Крымскі вецер”, і публікуе адпаведнае фота.