BE RU EN

Не толькі склады з боепрыпасамі: УСУ знішчылі вайсковую тэхніку РФ у Крыме

  • 16.05.2025, 12:19

З'явіліся новыя звесткі аб наступствах удару ў Перавальным.

Сёння, 16 траўня, а 7:00 УСУ нанеслі ўдары па вайсковых аб'ектах на тэрыторыі анэксаванага Крыма.

Мясцовыя суполкі пісалі пра «бавоўны» ад Сімферопаля да Севастопаля, паведамляе канал «Крымскі вецер».

Многія OSINT-аналітыкі вызначылі, што пад удары дакладна трапілі вайсуковыя аб'екты 126-й брыгады ЧФ РФ і 8-га артылерыйскага палка, якія дыслакуюцца ў Перавальным. Аднак пры гэтым пакуль невядома, якія менавіта аб'екты былі знішчаны.

Аналітыкі даюць розныя звесті. Адны сцвярджаюць, што пад ударамі ангары, дзе захоўваецца паліва і боепрыпасы, а іншыя гавораць, нібыта гэта магла быць і вайсковая тэхніка, уключаючы танкі. Мясцовыя жыхары гавораць аб тым, што дакладна дэтануюць набоі, якія разлятаюцца ў розныя бакі.

Суполкі пішуць і аб ліквідаваных варожых салдатах і афіцэрах. Вайсковая база ў Перавальным ужо не раз падпадала пад удар з боку УСУ. Апошні раз гэта было 17 сакавіка і 25 жніўня 2023 года.

Апошнія навіны