BE RU EN

Украіна стварыла новы дрон, які знішчае бранятэхніку

  • 16.05.2025, 15:24

Яго назва з італьянскага перакладаецца як "аса".

Беспілотны авіяцыйны комплекс украінскай вытворчасці “Веспа-15” кадыфікавала і дапусціла да эксплуатацыі ў УСУ Міністэрства абароны Украіны.

Аб гэтым паведаміла абароннае ведамства са спасылкай на Галоўную ўправу забеспячэння суправаджэння жыццёвага цыкла ўзбраення і вайсковай тэхнікі. Гаворыцца, што "Веспа" з італьянскага перакладаецца як "аса".

“Беспілотныя лятальныя апараты “Веспа-15” здольныя пераадолець адлегласці да мэты ў некалькі дзясяткаў кіламетраў са значнай баявой нагрузкай. Дроны комплексу маюць падвышаную ўстойлівасць да працы варожых сродкаў радыёэлектроннага процідзеяння. А выбухное “джала” ўкраінскай “Веспы” можа знішчаць не толькі жывую сілу ворага, але і бранятэхніку, аўтамабілі, палявыя сховішчы і г.д.”, - расказлі ў міністэрстве.

Апошнія навіны