BE RU EN

Міжнародная федэрацыя баскетбола прадоўжыла адхіленне беларускіх каманд

  • 16.05.2025, 15:20

Як мінімум да жніўня гэтага года.

Выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі баскетбола (ФІБА) прыняў пастанову аб падаўжэнні адхілення расейскіх і беларускіх зборных, а таксама клубаў ад удзелу ў міжнародных турнірах пад эгідай арганізацыі.

Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце ФІБА па выніках пасяджэння, якое адбылося ў Бахрэйне.

Першапачаткова санкцыі былі ўведзены ў сакавіку 2022 года ў адказ на поўнамаштабныя вайсковыя дзеянні Расеі супраць Украіны і падтрымку рэжымам Лукашэнкі супольніка.

Што значыць гэтае адхіленне?

Пастанова закранула ўсе каманды абедзвюх краін, у тым ліку мужчынскія і жаночыя нацыянальныя зборныя, моладзевыя калектывы і клубы, якія ўдзельнічаюць у еўрапейскіх клубных турнірах пад эгідай федэрацыі, такіх як Ліга чэмпіёнаў ФІБА і Кубак Еўропы.

Новае падаўжэнне адхілення будзе дзейнічаць як мінімум да наступнага пасяджэння выканаўчага камітэта, запланаванага на жнівень 2025 года.

Апошнія навіны