У Гародні МАЗ рэзнуўся ў сцяну прадуктовай крамы
- 16.05.2025, 18:15
Фотафакт.
Удзень 16 траўня ў Гародні адбылося чарговае здарэнне з удзелам грузавога аўтамабіля.
Незвычайная падзея адбылася каля кругласутачнай крамы на вуліцы Суворава: грузавік наехаў на сцяну будынка. Кіроўца, акрамя стрэсу, атрымаў нязначныя траўмы - яго забрала хуткая дапамога.
Паводле папярэдняй інфармацыі, прычына аварыі - імклівае тармажэнне аўтамабіля, які ехаў перад МАЗам. Каб пазбегнуць сутыкнення, кіроўца націснуў на тормаз, пасля чаго грузавік па слізкай дарозе «юзам» уляцеў у сцяну.
Пры гэтым МАЗ зачапіў прыпаркаваны «Мэрсэдэс».