BE RU EN

Колькі ежы, алкаголю і цыгарэтаў можна завезці ў Беларусь для асабістага карыстання?

  • 16.05.2025, 20:39

У мытні адказалі.

Ад частаты перасячэння мяжы залежыць, ці аднясуць ежу, алкаголь і цыгарэты ў вашым багажы да тавараў для асабістага карыстання. У Дзяржаўным мытным камітэце расказалі, якія крытэрыі ацэнкі прадугледжаныя заканадаўствам пры ўездзе ў Беларусь.

Да тавараў для асабістага карыстання адносяць прадукты харчавання (за выключэннем тых, якія былі набытыя ў крамах бязмытнага гандлю Беларусі):

толькі неабходныя на шлях паездкі – пры паездках часцей, чым раз на дзень;

не больш за 1 кг прадуктаў харчавання – пры паездках часцей, чым раз на тры дні;

не больш за 5 кг прадуктаў харчавання, з іх кавы, гарбаты, іншых растваральных напояў не больш за 1 кг у сукупнасці – пры паездках часцей, чым раз на сем дзён.

Алкаголь і піва:

не больш за 0,5 літра – пры паездках часцей, чым раз за дзень;

не больш за 1 літр – пры паездках часцей, чым раз на тры дні;

не больш за 2 літры – пры паездках часцей, чым раз на сем дзён.

Цыгарэты:

не больш за 20 штук – пры паездках часцей, чым раз на дзень;

не больш за 40 штук – пры паездках часцей, чым раз на сем дзён.

«Пры разліку частаты перамяшчэння асобы праз мяжу пачаткам перыяду лічыцца 00 гадзінаў 00 хвілінаў каляндарнага дня, у які быў ажыццёўлены папярэдні ўезд у Беларусь», – дадалі ў ДМК.

Апошнія навіны