BE RU EN

Менскія ўлады патлумачылі, чаму ў сталіцы не ўключаюць ацяпленне

  • 16.05.2025, 21:21

Многія рэгіёны краіны ўжо вярнулі цяпло ў дамы праз халоднае надвор'е.

Ацяпленне ў сталіцы Беларусі не ўключаюць з некалькіх прычынаў, патлумачыў старшыня Менскага гарадскога «савета дэпутатаў» Арцём Цуран, пішуць «Менск-Навіны».

У асобных выпадках гэта проста немагчыма.

Першая прычына, чаму ў менскія кватэры і сацыяльныя аб'екты не паступае цяпло цяперашняй халоднай вясной, – гэта тэмпература паветра за вакном.

Нягледзячы на тое што дома і на працы менчукі мерзнуць, «сярэднясутачная тэмпература не з'яўляецца ў нормах дастаткова нізкай для запуску ацяплення».

Па-другое, калі было цёплае надвор'е і адключылі батарэі ў горадзе, пачаліся прафілактычныя працы. Стартавала падрыхтоўка ўжо да будучага ацяпляльнага сезону 2025/26. На жаль, гэты працэс павярнуць назад на гэты момант немагчыма.

Між тым 16 траўня 2025-га ў самым цёплым рэгіёне краіны – Берасцейскай вобласці – у сувязі з умовамі надвор'я пастанавілі ўключыць ацяпленне ў жылфондзе, пісала БелТА.

На 15-ю гэта зрабілі ў Бярозаўскім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Камянецкім, Пружанскім, Столінскім раёнах і ў Баранавічах.

Апошнія навіны