ЗША ацанілі кошт сістэмы «Залаты купал» больш чым на $1,5 трлн
- 16.05.2025, 21:49
Цяпер праграма знаходзіцца на этапе распрацоўкі.
Сістэма супрацьракетнай абароны Залаты купал, прапанаваная прэзідэнтам Дональдам Трампам, можа каштаваць Злучаным Штатам больш за $1,5 трлн. Пра гэта заявіў кіраўнік штаба Касмічных сілаў ЗША генерал Брэдлі Чэнс Зальцман падчас канферэнцыі ў бяспецы, інфармуе Air & Air & Space Forces.
Зальцман папярэдзіў, што цяперашняга бюджэту $542 млрд недастаткова для рэалізацыі праграмы.
«Патрабуецца дадатковае фінансаванне», – дадаў генерал.
Праграма Залаты купал прадугледжвае стварэнне спадарожнікавай сістэмы на нізкай і сярэдняй калязямной арбіце для выяўлення, адсочвання і паразы гіпергукавых ракетаў і складаных пагрозаў з боку такіх краінаў, як Кітай і Расея.
Праект ужо параўноўваюць са «Стратэгічнай абароннай ініцыятывай» Рональда Рэйгана, таксама вядомай як Зорныя войны, якая мела на мэце абарону ЗША ад ядзернай атакі, аднак была згорнутая праз высокі кошт і тэхнічныя абмежаванні.
Зальцман паведаміў, што цяпер праграма знаходзіцца на этапе распрацоўкі. Пасля фармавання базавага плану яго перададуць міністру абароны Піту Гегсету для далейшага зацвярджэння ў Белым доме.