BE RU EN

У Беларусі на выпускных забаранілі песні Меладзэ

  • 18.05.2025, 22:20

У чорным спісе 87 артыстаў.

24 траўня ў школах прагучыць апошні званок. Выпускныя адгрымяць 13 чэрвеня.

Вялікі апошні званок па традыцыі пройдзе ў Менск-Арэне.

Астатнім школьнікам і іх бацькам раяць заставацца для святкавання ў школах і не думаць пра нейкія кавярні і рэстарацыі.

Выданне tochka.by паведамляе, што многім школам былі высланыя стоп-лісты з 87 гуртоў і артыстаў, якіх на святах лепш не ўключаць.

У ліст трапілі Валерый і Канстанцін Меладзэ, Вера Брэжнева, Верка Сярдзючка, Бі-2, Animal ДжаZ, Нервы і іншыя артысты, якія выступілі супраць вайны.

Апошнія навіны