BE RU EN

Афіцыйныя вынікі выбараў: у Польшчы ў першым туры перамагае Рафал Тшаскоўскі

  • 19.05.2025, 7:59

(Абноўлена) У другі тур таксама выходзіць кандыдат «ПіС» Караль Наўроцкі.

У Польшчы Дзяржаўная выбарчая камісія падлічыла 100% галасоў на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 18 траўня.

Польшчу чакае другі тур прэзідэнцкіх выбараў, піша onet.pl.

У першым туры з мінімальнай перавагай у лідарах кандыдат ад «Грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі — 31,36%, другі — кандыдат ад «Права і справядлівасці» Караль Наўроцкі, які набраў 29,54%.

Трэцяе месца ў лідара «Канфедэрацыі» Славаміра Менцэна - 11,48%.

Чацвёртым нечакана стаў антыўкраінскі кандыдат Гжэгаж Браўн - 6,34%%, спікер польскага Сэйма Шымон Галаўня — 4,99%, кандыдат ад партыі «Разам» Адрыян Зандбэрг — 4,86%, кандыдатка ад «Левых» Магдалена Беят — 4,23%, журналіст Кшыштаф Станоўскі — 1,24%.

Вынікі галасавання амаль супадаюць са звесткамі позняга апытання Ipsos для TVP, TVN і Polsat, згодна з якім у першым туры прэзідэнцкіх выбараў перамагае Тшаскоўскі — 31,2%, на другім месцы — Наўроцкі з вынікам 29,7%, піша Onet.

Такім чынам, гэтыя двое кандыдатаў праходзяць у другі тур выбараў прэзідэнта, які адбудзецца 1 чэрвеня. Новаабраны прэзідэнт павінен прыняць прысягу да 6 жніўня 2025 года.

Інфаграфіка: onet.pl

Апошнія навіны