Дзярждэп ЗША абвясціў аб змене падыходу да перамоў з Расеяй і Украінай
- 2.05.2025, 10:16
Вашынгтон больш не задавальняе роля пасярэдніка.
Злучаныя Штаты Амерыкі больш не будуць выконваць ролю пасярэдніка ў перамовах з Расеяй і Украінай. Абедзве стараны павінны дамовіцца самі.
Пра гэта сказала спікерка Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Тэмі Брус паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на яе заяву на брыфінгу.
«Сутнасць змен у тым, што мы больш не будзем, па першым клічы, лётаць па свеце, каб праводзіць сустрэчы і быць пасрэднікамі. Мы па-ранейшаму адданыя ўдзелу, мы гатовыя дапамагчы, чым можам, але цяпер усё залежыць ад старон канфлікту», - сказала яна.
Паводле ейных слоў, у свеце ёсць і іншыя рэгіёны, якія патрабуюць увагі. »Дзяржсакратарка (Марка Рубіё, - рэд.) таксама ясна даў зразумець: хоць наш стыль будзе іншым, зменіцца і метад таго, як мы будзем удзельнічаць у гэтым працэсе. Мы больш не будзем выконваць ролю пасярэдніка», - дадала яна.
Санкцыі супраць Пуціна
Адказваючы на пытанне, ці гатовыя ЗША ўвесці другасныя санкцыі супраць пакупнікоў расейскай нафты, аналагічныя Захадам супраць Ірана, спікерка Дзярждэпу сказала, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп «зноў выказаў гатоўнасць дзейнічаць у гэтым кірунку».
«Відавочна, што мы не збіраемся здымаць якія-небудзь дзейныя санкцыі. Прэзідэнт хоча, каб кожнае наша дзеянне як нацыі адбывалася дыпламатычным шляхам - і гэта паказвае ягоную прыхільнасць такому падыходу», - заявіла яна.
Палітыка ЗША
Брус заявіла, што ідэя папярэдняй адміністрацыі ЗША палягала ў тым, што з Расеяй не размаўлялі прынамсі тры гады.
Падыход Трампа і Рубіё ў тым, што «з людзьмі трэба размаўляць - тварам да твару, сам-насам».
«Я не буду гадаць пра сутнасць таго, што могуць абмеркаваць прэзідэнт Трамп і Пуцін. Я ведаю, што прэзідэнт Трамп робіць гэта з пэўнай прычыны, і гэта - каб пакласці канец кровапраліццю і калатнечы», - дадала яна.