BE RU EN

Reuters: Еўропа пераразмяркоўвае замарожаныя расейскія актывы

  • 2.05.2025, 17:16

Лёс заблакаваных мільярдаў становіцца арэнай ціхай, але вострай барацьбы.

Бельгійская клірынгавая кампанія Euroclear плануе найбліжэйшым часам пераразмеркаваць амаль 3 млрд еўраў з замарожаных расейскіх актываў на карысць заходніх інвестараў, паведамляе агенцтва Reuters (пераклад - сайт Charter97.org).

Гаворка ідзе аб частцы актываў, заблакаваных пасля пачатку вайны ва Украіне ў 2022 годзе. Пастанова стала адказам на захады ў адказ Масквы, якая летась канфіскавала сродкі замежных інвестараў у Расеі на аналагічную суму.

Як удакладняе Reuters, Euroclear атрымала дазвол ад уладаў Бельгіі і ўжо апавясціла кліентаў аб падрыхтоўцы выплат. Гэтыя сродкі не закранаюць рэзервы расейскага Цэнтрабанка - іх у Еўразвязе замарожана больш за 200 млрд еўраў. Але нават частковы доступ да актываў - гэта значны прагрэс.

Хто менавіта з інвестараў атрымае кампенсацыі, пакуль невядома. Расейскія ўлады сітуацыю не каментуюць, але раней папярэджвалі аб магчымай канфіскацыі ў адказ.

Некаторыя эксперты ўжо назвалі крок спрэчным. На іх думку, аддаваць замарожаныя актывы не на аднаўленне Украіны, а на карысць заходняга бізнэсу - гэта палітычны выбар, які можа выклікаць новыя спрэчкі.

Тым часам у арбітражах ідзе барацьба: блізу сотні пазоваў пададзена супраць Euroclear з боку расейскіх структур.

Лёс замарожаных мільярдаў становіцца арэнай ціхай, але зацятай барацьбы, на фоне вайны, якая працягваецца ва Украіне, санкцыйнай гонкі і прававых спрэчак.

Апошнія навіны